Пошук


Карысныя рэсурсы






Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


 

Flag Counter








Субота, 27.04.2024, 07:44
Добры дзень Гость | RSS

Галоўная  | Рэгістрацыя | Уваход
Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

«ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ» г. Глыбокае

ГЛЫБОЦКІ ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ

 

 

Па рашэнню выканкома раённага Савета народных дэпутатаў ад 31.08.1992 года №204 былы будынак гарсавета па вуліцы Энгельса, 24 быў перададзены пад музей. Гэты будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры п.п.ХХст.(адзін з дамоў тагачаснага жылога сектара Глыбокага). Узведзены ён быў у 1931-1932 гг. мясцовым жыхаром Крывёнкам у "нацыянальным стылі” – сінтэз барока, класіцызма і мадэрна.

         30 снежня 1997 года гасцінна расчыніў дзверы для наведвальнікаў Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. У гараджан з’явілася магчымасць далучыцца да гістарычнай спадчыны раёна, і вось ужо каторы год калектыў супрацоўнікаў музея плённа працуе на ніве вывучэння мінуўшчыны нашага рэгіёна.

ЗАЛА 1. Экспазіцыя першай музейнай залы распавядае пра гістарычнае развіццё нашага рэгіёна: аб пранікненні першых людзей на тэрыторыю Сярэдняга   Падзвіння, аб уваходжанні Глыбоччыны ў склад Полацкага княства, Вялікага княства Літоўскаага, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

 

ЗАЛА 2. Другая музейная зала носіць умоўную назву "Рэлігія і культура Глыбоччыны”. Рэлігійнае жыццё Глыбоччыны шматканфесіянальнае (каталіцызм, праваслаўе, стараабрадства і інш.), да таго ж, на вызначанай тэрыторыі мае распаўсюджанне і вера адвентыстаў, евангелістаў, баптыстаў і інш. Прадстаўнікі розных канфесій з павагай адносяцца адзін да аднаго, жывуць у згодзе і ладзе.


ЗАЛА 3. Трэцяя зала распавядае пра эканамічнае развіццё нашага рэгіёна ў канцы 19 – п.п.20 стагоддзя. Нягледзячы на тое, што ў вызначаны перыяд сталі актыўна пранікаць у эканоміку капіталістычныя адносіны,  тэрыторыя Беларусі заставалася перш за ўсё сельскагаспадарчым рэгіёнам.

 

ЗАЛА 4.  Мяшчанскі пакой. Гэта зала распавядае пра ўклад жыцця мясцовых заможных глыбачан пачатку ХХ стагоддзя. Магчыма, у гэтым будынку, дзе зараз размяшчаецца музей адзін з жылых пакояў выглядаў менавіта так.

 

ЗАЛА 5. Кузня. Рукамі майстроў-кавалёў аздоблены шматлікія будынкі ў горадзе, у чаканцы ўвекавечаны гістарычныя помнікі Глыбоччыны. Шматлікія каваныя вырабы перададзеныя ў раённы гісторыка- этнаграфічны музей.

З матэрыялаў архіва

Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея

 

 

Категория: Мои статьи | Добавил: Vlad2012 (26.09.2013)
Просмотров: 1405 | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Copyright MyCorp © 2024