Пошук


Карысныя рэсурсы






Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


 

Flag Counter








Аўторак, 19.09.2017, 21:43
Добры дзень Гость | RSS

Галоўная  | Рэгістрацыя | Уваход
Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

«АЗЯРЭЦКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ» в. Азярцы

«АЗЯРЭЦКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ» в. Азярцы


     Азярэцкая сельская бібліятэка-этнаграфічны музей – адна з буйнейшых сельскіх бібліятэк Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Бібліятэка мае 13085 экзэмпляраў друкаваных выданняў, абслугоўвае 670 чытачоў, з іх – 151 – дзеці і падлеткі.

Бібліятэка была створана пры Мамайскім клубе ў 1947 г. месцілася яна ў будынку сельсавета. Пазней, калі ў Азярцах была пабудавана кантора саўгаса, у былым панскім маёнтку размясціўся Мамайскі СДК,  а таксама бібліятэка. Камплектавалася яна за сродкі клуба, фонд быў не вельмі багаты.

Першым бібліятэкарам была Карабёнак Марыя Іванаўна, потым Трыпуціна Еўдакія Ягораўна. Шмат год працавала бібліятэкарам Каляга (Касцюк) Зінаіда Пятроўна. Працавалі ў бібліятэцы таксама Мяжэніна (Сіманковіч) Людміла Баляславаўна, Шынкевіч (Дзям’янчык) Зоя Гаўрылаўна, Шынкевіч (Каліцкая) Ніна Пятроўна.

З 1969 года загадчыкам бібліятэкі працуе Мышкоўская Таццяна Аляксееўна. Галоўным накірункам сваёй работы вызначыла краязнаўства. Яна правяла вялікую і вельмі крапатлівую працу па зборы экспанатаў з побыту сялянскай сям’і ў мінулым і стварыла этнаграфічны музей. Яе праца спрыяе выхаванню патрыятычных пачуццяў у чытачоў, перш за ўсё – у падрастаючага пакалення.

       Бібліятэка адна з першых у раёне прыняла ўдзел ў рэспубліканскім конкурсе "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” і ўвайшла ў лік пераможцаў сярод сельскіх бібліятэк рэспублікі ў 1998 г.

Азярэцкая сельская бібліятэка актыўна ўкараняе платныя бібліятэчныя паслугі насельніцтву.

Бібліятэка аснашчана сучаснай аргтэхнікай: камп’ютэрам з выхадам у Інтэрнет, ксераксам, тэлевізарам.

 

Категория: Мои статьи | Добавил: Vlad2012 (24.09.2013)
Просмотров: 740 | Рейтинг: 5.0/49
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Copyright MyCorp © 2017