Пошук


Карысныя рэсурсы






Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


 

Flag Counter








Панядзелак, 20.11.2017, 12:31
Добры дзень Гость | RSS

Галоўная  | Рэгістрацыя | Уваход
Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

«ШКОЛЬНЫ ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ» в. Двор-Узрэчча

Школьны музей этнаграфіі

 Узрэцкага краю


Школьны музей быў заснаваны ў 1994 г. настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Арэхавай Валянцінай Францаўнай. У 2010 г. кіраўніком музея была прызначана настаўніца гісторыі Рабіза Наталія Аляксандраўна. На базе музея працуе і дзейнічае навукова – даследчае таварыства ў галіне гісторыі "Эўрыка”. Члены навукова – даследчага таварыства праводзяць даследванні ў галіне этнаграфіі. Накірунак работы музея: экскурсійная, навукова – даследчая, асветніцкая дзейнасць.

         Члены навукова – даследчага таварыства ў галіне гісторыі "Эўрыка” вывучаюць адну з найцікавейшых галін гістарычнай навукі - этнаграфію. Першыя крокі ў вывучэнні этнаграфіі Узрэцкага краю дазволіў зрабіць школьны музей. Стварана папка з фотаздымкамі экспазіцый музея і дадзена кароткае тлумачэнне і апісанне прымянення і назначэння экспанатаў ў паўсядзённым жыцці жыхароў Узрэцкая краю ў далёкім і блізкім мінулым. У 2011 г. на ІІІ навукова – практычнай канферэнцыі вучнёўскіх даследчых прац "Крок у будучыню” была абаронена даследчая праца экскурсаводаў музея па тэме "Этнаграфія Узрэцкага краю: мінулае і сучаснае”. У гэтай працы быў сабраны багаты матэрыял аб этнаграфічных традыцыях жыхароў Узрэччыны, аб майстрах, дзякуючы якім жывуць традыцыі Узрэцкага краю, аб рэгіянальным свяце краю "Фэст на Дзядку”, які сёння перажывае сваё адраджэнне. 

        Члены  навукова – даследчага таварыства не толькі вывучаюць гісторыю нашых продкаў, але і папаўняюць школьны музей экспанатамі, якія больш не спатрэбяцца ў гаспадарцы сённяшняга селяніна – беларуса, але прадстаўляюць каштоўнасць, бо яны вядуць сцежкамі мінулага. Яскрава бачна, што сцежкі нашых продкаў уліліся ў шырокую дарогу сучаснай культуры. Лепшыя традыцыі народнай спадчыны развіваюць светапогляд людзей і нацыянальную самасвядомасць, садзейнічаюць выхаванню ў нашчадкаў любові да роднай зямлі, роднага краю, роднага народа.

 

Категория: Мои статьи | Добавил: Vlad2012 (24.09.2013)
Просмотров: 1239 | Рейтинг: 5.0/134
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Copyright MyCorp © 2017