Школьны музей Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага
Школьны музей
Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Празароцкая
дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» адкрыты 3 верасня 1982 года.
Профіль музея –
літаратурна-краязнаўчы.
Усяго налічваецца 540 экспанатаў,
109 – асноўнага фонду.
Да 1986 года кіраўніком музея
была Урублеўская Ала Леанідаўна,
з 1986 года - Гінько Вольга
Дзмітрыеўна,
з 2012 года - Дударонак Марына
Станіславаўна.
1 верасня 2013 года адкрыта новая
экспазіцыя музея Ігната Буйніцкага, распрацаваная калектывам у складзе:
§ аўтар
дызайн-канцэпцыі сябра Беларускага Саюзу дызайнераў Куржалаў І.В.,
§ дызайн-экспазіцыянер
Фрэйдкін Д.Б.,
§ даследчыкі
Гінько В.Д., Куржалаў А.В., пры ўдзеле навуковых супрацоўнікаў
Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.
Экспазіцыя размешчана ў 2-х
пакоях і фае паміж імі.
Фае -
аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя "Тэатральны партал.
1-ы пакой – "З
гісторыі роду Ігната Буйніцкага. Жыццёвы шлях. Стварэнне Першай беларускай
трупы”.
2- і пакой -
"Рэпертуар трупы. Успаміны пра Ігната Буйніцкага”.
Актывісты музейнай справы вядуць
вялікую пошукавую, культурна-асветніцкую і творчую работу:
§ напісаны
цікавыя пошукавыя работы "Новыя старонкі жыцця і дзейнасці Ігната Буйніцкага”,
"Вобраз Буйніцкага ў мастацкай літаратуры”; «Жыццёвы і творчы шлях удзельнікаў
трупы Ігната Буйніцкага»,
§ сабраны
фальклорныя творы з рэпертуару трупы,
§ збіраецца
этнаграфічны матэрыял ваколіц Празарок часоў Буйніцкага,
§ створаны
"Гістарычны каляндар вёскі Празарокі”,
§ напісаны
"Летапіс вёскі Празарокі”.
Матэрыял з архіва школьнага музея І.
Буйніцкага
ДУА «Празароцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа
Глыбоцкага раёна»
|