ФІЛІЯЛ ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ
в. МОСАР
З
гісторыі…
Назва вёскі "Мосар” мае фіна-ўгорскае паходжанне і абазначае "балоцістае, вільготнае месца” ці
"волак па лагчыне”.
У дакументах Мосар упершыню
ўзгадваецца пад 1514г. як уладанне намесніка браслаўскага Юрыя Зяновіча. У 1554г. каралеўскай
граматай Жыгімонта-Аўгуста Яну Міхайлавічу Зяновічу было дазволена "при
имению его Мосары... местечко посадити, торг и корчмы вольные к пожытку у его
мети”.
Ад Зяновічаў Мосар перайшоў ва ўладанне троцкага ваяводы Паца, а ад яго - маршалку літоўскаму Мар’яну Валовічу. У
1639г. маёнтак належаў сям’і
Долмат-Ісакоўскіх, ад якіх у якасці пасагу зноў перайшоў Пацам. Некаторы
час уладальнікамі былі Млечкі. У
канцы 17 ст. Канстанцыя Млечка выйшла замуж за
вядомага дзеяча Яна Уладыслава
Бжастоўскага. У другой палове 19 ст. пасля заключэння шлюбу Н. Бжастоўскай
з Э.Пілсудскім Мосар перайшоў да роду
Пілсудскіх. Яго апошнім уладальнікам (да 1939 года) быў стрыечны брат польскага Маршала Юзэфа
Пілсудскага, Калікст Пілсудскі.
Гісторыю тут шануюць і паважаюць - аб
гэтым сведчыць і заснаваны Ю.Булькай Музей мосарскай парафіі, які
зараз ператвораны ў філіял ГГЭМ. Ідэя Булькі заключалася ў тым, што чалавек,
які ведае свае карані, паважае і шануе спадчыну сваіх продкаў, проста не можа
паводзіць сябе непрыстойна –яму сорамна будзе перад "дзядамі”.Таму спачатку ён
прапанаваў масарчанам збіраць старыя рэчы ў "Параф’яльным доме”, а потым іх
стала так шмат, што стварыўся сапраўдны музей, пад які адвялі будынак
касцёльнага свірана Людзі ахвотна прыносілі
сюда экспанаты - "кожны хоча ўнясці свой уклад у Вечнасць” – казаў айцец
Булька.
|