ГЛЫБОЦКІ ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ
Па рашэнню выканкома раённага
Савета народных дэпутатаў ад 31.08.1992 года №204 былы будынак гарсавета па
вуліцы Энгельса, 24 быў перададзены пад музей. Гэты будынак з’яўляецца помнікам
архітэктуры п.п.ХХст.(адзін з дамоў тагачаснага жылога сектара Глыбокага).
Узведзены ён быў у 1931-1932 гг. мясцовым жыхаром Крывёнкам у "нацыянальным
стылі” – сінтэз барока, класіцызма і мадэрна.
30
снежня 1997 года гасцінна расчыніў дзверы для наведвальнікаў Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. У
гараджан з’явілася магчымасць далучыцца да гістарычнай спадчыны раёна, і вось
ужо каторы год калектыў супрацоўнікаў музея плённа працуе на ніве вывучэння
мінуўшчыны нашага рэгіёна.
ЗАЛА 1. Экспазіцыя
першай музейнай залы распавядае пра гістарычнае
развіццё нашага рэгіёна: аб пранікненні першых людзей на тэрыторыю Сярэдняга Падзвіння, аб уваходжанні Глыбоччыны ў склад
Полацкага княства, Вялікага княства Літоўскаага, Рэчы Паспалітай і Расійскай
імперыі.
ЗАЛА 2. Другая музейная зала
носіць умоўную назву "Рэлігія і культура
Глыбоччыны”. Рэлігійнае жыццё Глыбоччыны шматканфесіянальнае (каталіцызм,
праваслаўе, стараабрадства і інш.), да таго ж, на вызначанай тэрыторыі мае
распаўсюджанне і вера адвентыстаў, евангелістаў, баптыстаў і інш. Прадстаўнікі
розных канфесій з павагай адносяцца адзін да аднаго, жывуць у згодзе і ладзе.
ЗАЛА 3. Трэцяя зала распавядае пра
эканамічнае развіццё нашага рэгіёна ў канцы 19 – п.п.20 стагоддзя. Нягледзячы
на тое, што ў вызначаны перыяд сталі актыўна пранікаць у эканоміку
капіталістычныя адносіны, тэрыторыя
Беларусі заставалася перш за ўсё сельскагаспадарчым рэгіёнам.
ЗАЛА 4. Мяшчанскі
пакой. Гэта
зала распавядае пра ўклад жыцця мясцовых заможных глыбачан пачатку ХХ
стагоддзя. Магчыма, у гэтым будынку, дзе зараз размяшчаецца музей адзін з жылых
пакояў выглядаў менавіта так.
ЗАЛА 5. Кузня. Рукамі майстроў-кавалёў
аздоблены шматлікія будынкі ў горадзе, у чаканцы ўвекавечаны гістарычныя
помнікі Глыбоччыны. Шматлікія каваныя вырабы перададзеныя ў раённы гісторыка-
этнаграфічны музей.
З матэрыялаў архіва
Глыбоцкага
гісторыка-этнаграфічнага музея
|