Гісторыка-краязнаўчы музей
ДУА "Пліская дзіцячы сад – сярэдняя школа
Глыбоцкагаг раёна”
Стваральнікам школьнага музея з’яўляецца Пугачова Лідзія Іванаўна, арганізатар пазакласнай і пазашкольнай
выхаваўчай работы, якая ў 1970-я -80-я
гады разам з настаўнікамі гісторыі
Багамазам Леанідам Мітрафанавічам, а потым Страшынскім Міхаілам Іванавічам,
старшай піянерважатай Усовіч Таццянай Іванаўнай, вучнямі школы актыўна збірала матэрыялы ў
архівах Падольска і Глыбокага, з перыядычнага друку, літаратурных крыніц, з
успамінаў аднавяскоўцаў.
Музей
быў адкрыты ў 1989 годзе, профіль
яго – краязнаўчы, займае пакой 20м2.
У
фондах налічваецца 279 экспанатаў. Экспанаты школьнага краязнаўчага музея
падзелены на раздзелы экспазіцыі, кожны з якіх адлюстроўвае пэўны гістарычны
перыяд вёскі Пліса:
1. Пліса
дарэвалюцыйнае.
2. Пачатак
бурлівага веку.
3. Ішла
вайна свяшчэнная.
4. Пліса
пасляваеннае.
5.
Гісторыя школы.
6. Нашы
землякі.
7. Царква
Святой Параскевы.
8.
Грашовыя сістэмы на беларускіх землях.
З
1999-га года кіраўніком музея
з’яўляецца настаўніца гісторыі школы Лілія Радзівонаўна Думшанка. Яна рыхтуе
экскурсаводаў, разам з імі вядзе пошукавую, культурна-асветніцкую і даследчую
работу.
|