Школьны музей П.В. Сухога
У школе дзейнічае ўнікальны музей П.В.Сухога, а нядаўна школе прысвоілі яго імя П.В. Сухога.
Геніяльны стваральнік маркі "Су” быў ураджэнцам не
Гомеля (куды ён пераехаў у маленькім узросце і дзе вучыўся ў гімназіі), а
Глыбокага, патрэбна было нарадзіцца, прынамсі, двум людзям: старшаму навуковаму
супрацоўніку Гомельскага абласнога краязнаўчага музея Мікалаю Сямёнавічу
Царкову і настаўніцы гісторыі глыбоцкай сярэдняй школы № 1 Тэрэзе Эдуардаўне
Рабіза. Першы ў канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя адкрыў той факт, што Павел
Восіпавіч Сухі нарадзіўся ў Глыбокім (да гэтага ўсе энцыклапедыі называлі яго
месцам нараджэння Гомель). Другая ў пачатку 80-х гадоў, яшчэ будучы маладой
спецыялісткай, прыйшла працаваць настаўніцай гісторыі ў 1-ю школу, не на жарт
захапілася тэмай "Павел Сухі з Глыбокага”, у 1984 годзе арганізавала ў школе
гурток "Пошук” і стала ініцыятарам стварэння ва ўстанове музея П.В.Сухога, які
адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у 1985 годзе да 90-годдзя з дня
нараджэння авіяканструктара. Вось ужо амаль трыццаць гадоў Тэрэза Эдуардаўна
апантана займаецца папулярызацыяй імя П.В.Сухога сярод глыбачан.
Экспазіцыя музея П.В.Сухога
складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных, адпаведна, глыбоцкаму перыяду
сям’і Сухіх, гомельскаму перыяду, канструктарскай дзейнасці П.В.Сухога і яго
ўкладу ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Можна толькі здзіўляцца той
неверагодна вялікай колькасці копій дакументаў, якія ёсць у музеі, памятаючы
пры гэтым, што большасць з іх здабывалася Тэрэзай Эдуардаўнай у той час, калі
яшчэ не было сучаснай лічбавай капіравальнай тэхнікі.
У музеі ёсць пульт кіравання першага ў СССР
знішчальніка са зменнай геаметрыяй крыла "Су-17”, катапультнага крэсла (гэта
ўсё падарункі музею ад Баранавіцкага авіярамонтнага завода), шматлікіх мадэляў
самалётаў. Таксама ёсць багатая відэатэка з навукова-папулярнымі фільмамі пра
ўсе мадыфікацыі самалётаў маркі "Су”.
|