Пошук


Карысныя рэсурсы






Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


 

Flag Counter








Аўторак, 23.04.2024, 19:52
Добры дзень Гость | RSS

Галоўная  | Рэгістрацыя | Уваход
Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

«ФІЛІЯЛ ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ» в. Мосар

ФІЛІЯЛ ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ

в. МОСАР

 

З гісторыі…

Назва вёскі "Мосар” мае фіна-ўгорскае паходжанне і абазначае "балоцістае, вільготнае месца” ці "волак па лагчыне”.

У дакументах Мосар упершыню ўзгадваецца пад 1514г. як уладанне намесніка браслаўскага Юрыя Зяновіча. У 1554г. каралеўскай граматай Жыгімонта-Аўгуста Яну Міхайлавічу Зяновічу было дазволена  "при имению его Мосары... местечко посадити, торг и корчмы вольные к пожытку у его мети”.

Ад Зяновічаў Мосар перайшоў ва ўладанне троцкага ваяводы Паца, а ад яго - маршалку літоўскаму Мар’яну Валовічу. У 1639г. маёнтак належаў сям’і Долмат-Ісакоўскіх, ад якіх у якасці пасагу зноў перайшоў Пацам. Некаторы час уладальнікамі былі Млечкі. У канцы 17 ст. Канстанцыя Млечка выйшла замуж за  вядомага дзеяча Яна Уладыслава Бжастоўскага. У другой палове 19 ст. пасля заключэння шлюбу Н. Бжастоўскай з Э.Пілсудскім Мосар перайшоў да роду Пілсудскіх. Яго апошнім уладальнікам (да 1939 года)  быў стрыечны брат польскага Маршала Юзэфа Пілсудскага, Калікст Пілсудскі.

      Гісторыю тут шануюць і паважаюць - аб гэтым сведчыць і заснаваны Ю.Булькай Музей мосарскай парафіі, які зараз ператвораны ў філіял ГГЭМ. Ідэя Булькі заключалася ў тым, што чалавек, які ведае свае карані, паважае і шануе спадчыну сваіх продкаў, проста не можа паводзіць сябе непрыстойна –яму сорамна будзе перад "дзядамі”.Таму спачатку ён прапанаваў масарчанам збіраць старыя рэчы ў "Параф’яльным доме”, а потым іх стала так шмат, што стварыўся сапраўдны музей, пад які адвялі будынак касцёльнага свірана Людзі ахвотна прыносілі  сюда экспанаты - "кожны хоча ўнясці свой уклад у Вечнасць” – казаў айцец Булька.

Категория: Мои статьи | Добавил: Vlad2012 (24.09.2013)
Просмотров: 1386 | Рейтинг: 5.0/175
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Copyright MyCorp © 2024