Пошук


Карысныя рэсурсы






Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


 

Flag Counter








Пятніца, 29.03.2024, 14:10
Добры дзень Гость | RSS

Галоўная  | Рэгістрацыя | Уваход
Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

«ШКОЛЬНЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ» г.п. Падсвілле

Школьны краязнаўчы музей

ДУА "Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”


 

Школьны краязнаўчы музей быў заснаваны 1 верасня 1988 года. Першапачаткова музей значыўся як пакой народнай мастацкай творчасці. Заснавальнікам музея быў настаўнік гісторыі Папкоў Валерый Якаўлевіч. Перайменаваны ў краязнаўчы 4 студзеня 2010 года.

 З 1994 года музей узначальвае настаўніца гісторыі вышэйшай катэгорыі Сауліч Людміла Іванаўна.

Асветніцкая дзейнасць музея накіравана на дзіцячую аудыторыю. Музейныя матэрыялы ўключаюцца ў навучальны працэс праз урокі-экскурсіі, інфармацыйныя гадзіны, выкарыстанне музейных прадметаў у якасці дапаможнікаў на ўроках, літаратурна-музычныя кампазіціі з выкарыстаннем музейных прадметаў, самастойная падрыхтоўка дакладаў вучнямі да ўрока па заданню настаўніка, работа на базе музея навуковага аб’яднання.

Усе сабраныя матэрыялы школьнага краязнаўчага музея складаюць фонд, які падзяляецца на асноўны і дапаможны. Да асноўнага фонда нашага краязнаўчага музея адносяцца: этнаграфічныя прадметы, нумізматычныя прадметы, прадметы быту, карціны Я. Драздовіча, фотаграфічныя матэрыялы, кнігі старадрукаваныя, рукапісныя і друкаваныя дакументы, літаратурныя творы, гістарычныя карты. Да дапаможнага фонду адносяцца: фотакопіі, ксеракопіі дакументаў. У музеі забяспечаны ўлік музейнага фонду, які фіксуецца ў спецыяльных кнігах асноўнага і дапаможнага фонда. Усе паступіўшыя ў краязнаўчы музей матэрыялы праходзяць актаванне на пастаяннае ці часовае захоўванне. Музей мае хранілішча, дзе захоўваюцца не выстаўленыя экспанаты. Зала музея не мае доступа сонечнага свету, што спрыяе захоўванню музейных экспанатаў.

Экспазіцыя музея складаецца з некалькі раздзелаў:

· Гісторыя пасёлка Падсвілле;

· Гісторыя Падсвільскай школы;

· Жыццёвы і творчы шлях Язэпа Нарцызавіча Драздовіча;

· Этнаграфічны куток.

Кожны экспанат суправаджаецца этыкеткай. Музейныя вітрыны закрыты аргшклом.

У краязнаўчым музеі праводзяцца абзорныя і тэматычныя экскурсіі.

Матэрыялы з музея

 ДУА "Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”

 

Категория: Мои статьи | Добавил: Vlad2012 (26.09.2013)
Просмотров: 1595 | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Copyright MyCorp © 2024