Пошук


Карысныя рэсурсы






Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


 

Flag Counter








Чацвер, 25.04.2024, 21:06
Добры дзень Гость | RSS

Галоўная  | Рэгістрацыя | Уваход
Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

«МУЗЕЙ ІМЯ П.В. СУХОГА» г.Глыбокае

Школьны музей П.В. Сухога


     У школе дзейнічае ўнікальны музей П.В.Сухога, а нядаўна школе прысвоілі яго імя П.В. Сухога.

        Геніяльны стваральнік маркі "Су” быў ураджэнцам не Гомеля (куды ён пераехаў у маленькім узросце і дзе вучыўся ў гімназіі), а Глыбокага, патрэбна было нарадзіцца, прынамсі, двум людзям: старшаму навуковаму супрацоўніку Гомельскага абласнога краязнаўчага музея Мікалаю Сямёнавічу Царкову і настаўніцы гісторыі глыбоцкай сярэдняй школы № 1 Тэрэзе Эдуардаўне Рабіза. Першы ў канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя адкрыў той факт, што Павел Восіпавіч Сухі нарадзіўся ў Глыбокім (да гэтага ўсе энцыклапедыі называлі яго месцам нараджэння Гомель). Другая ў пачатку 80-х гадоў, яшчэ будучы маладой спецыялісткай, прыйшла працаваць настаўніцай гісторыі ў 1-ю школу, не на жарт захапілася тэмай "Павел Сухі з Глыбокага”, у 1984 годзе арганізавала ў школе гурток "Пошук” і стала ініцыятарам стварэння ва ўстанове музея П.В.Сухога, які адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у 1985 годзе да 90-годдзя з дня нараджэння авіяканструктара. Вось ужо амаль трыццаць гадоў Тэрэза Эдуардаўна апантана займаецца папулярызацыяй імя П.В.Сухога сярод глыбачан.

Экспазіцыя музея П.В.Сухога складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных, адпаведна, глыбоцкаму перыяду сям’і Сухіх, гомельскаму перыяду, канструктарскай дзейнасці П.В.Сухога і яго ўкладу ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Можна толькі здзіўляцца той неверагодна вялікай колькасці копій дакументаў, якія ёсць у музеі, памятаючы пры гэтым, што большасць з іх здабывалася Тэрэзай Эдуардаўнай у той час, калі яшчэ не было сучаснай лічбавай капіравальнай тэхнікі.

         У музеі ёсць пульт кіравання першага ў СССР знішчальніка са зменнай геаметрыяй крыла "Су-17”, катапультнага крэсла (гэта ўсё падарункі музею ад Баранавіцкага авіярамонтнага завода), шматлікіх мадэляў самалётаў. Таксама ёсць багатая відэатэка з навукова-папулярнымі фільмамі пра ўсе мадыфікацыі самалётаў маркі "Су”.

 

Категория: Мои статьи | Добавил: Vlad2012 (24.09.2013)
Просмотров: 1246 | Рейтинг: 5.0/197
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Copyright MyCorp © 2024